Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Адбылося сумеснае пасяджэнне Прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і Лепельскага раённага выканаўчага камітэта

20.09.2022

Аб выкананні пратакола даручэнняў, дадзеных падчас правядзення Дня Валасовіцкага сельсавета, распавяла Любоў Ізмайловіч, старшыня дадзенага сельскага выканаўчага камітэта.

Няма лепельскага хлеба ў крамах і пратэрмінаванае малако, выдаленне аварыйных дрэў, усталёўка кантэйнера на могілкі — гэтыя і іншыя пытанні ўзнімалі жыхары сельсавета. Многія з іх ужо вырашаны, некаторыя яшчэ знаходзяцца на кантролі.

Аб выніках правядзення сходаў і сустрэч з насельніцтвам на тэрыторыі Дамжэрыцкага сельсавета далажылі адказныя выканаўцы згодна з графікам правядзення.

Скаргі на працу аўтакрамы Лепельскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства па якасці прадукцыі і малы асартымент,
прыбраць старую агароджу на могілках, у зімовы час просьба чысціць дарогі, замена вулічных ліхтароў, выдаленне аварыйных дрэў, адаптаваць маршрут аўтобуса пад прыём медработніка ў амбулаторыi, пачысціць калодзеж, просьба арганізаваць лагапедычнай групу ва ўстанове адукацыі, перабоі ў рабоце электрычнасці, шмат сухіх дрэў на могілках і не забіраецца смецце, абразанне дрэў ля дарог — такія пытанні і праблемы ўзнялі жыхары сельсавета перад прадстаўнікамі ўлады.

Аб выніках абследавання рабочай групы па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні па ўладкаванні населеных пунктаў Дамжэрыцкага сельсавета расказаў Вадзім Пшанко, інспектар аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лепельскага райвыканкама.

Аб выкананні зямельнага заканадаўства на тэрыторыі Дамжырыцкага сельсавета далажыла Ганна Дзямешчанка, галоўны спецыяліст аддзела землеўпарадкавання Лепельскага райвыканкама. Аб працы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў расказала Таццяна Рамановіч, старшыня Дамжэрыцкага сельскага выканаўчага камітэта.

Аб рабоце па сацыяльным абслугоўванні насельніцтва, якая праводзіцца на тэрыторыі Дамжэрыцкага сельсавета, расказала Наталля Іванова, дырэктар дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна».

Аб забеспячэнні пажарнай бяспекі на тэрыторыі Дамжэрыцкага сельсавета далажыў Павел Жарнасек, старшы інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Аб стане правапарадку на тэрыторыі Дамжэрыцкага сельсавета далажыў Аляксандр Мазго, участковы інспектар аддзела ўнутраных спраў Лепельскага райвыканкама.

Аб выкананні заданняў па будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў расказала Наталля Кляшторная, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лепельскага райвыканкама.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг