Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Інфармацыйна-прапагандысцкая група Лепельскага райвыканкама наведала калектыў Лепельскага РАНС

19.05.2022

Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Сяргеем Быстрыцкім наведала Лепельскі РАНС. У пачатку сустрэчы прысутным быў паказаны невялікі фільм аб важнасці службы супрацоўнікаў МНС у Беларусі, аб органах і падраздзяленнях, навінах у гэтай сферы і многім іншым.

Асноўная тэма сустрэчы — КУЛЬТУРНАЯ І ПРЫРОДНАЯ СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ ЯК ФАКТАРЫ РАЗВІЦЦЯ ТУРЫЗМУ — пра гэта распавяла галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму райвыканкама Таццяна Галай.

Сяргей Міхайлавіч распавёў прысутным аб уведзеным у эксплуатацыю жыллi, аб'ектах, да будаўніцтва якіх ужо прыступілі ў нашым раёне, і аб планах на бліжэйшую перспектыву. Так, у 2021 годзе ўведзена ў эксплуатацыю 11 тысяч метраў квадратных жылля: каля 5 тысяч - у шматкватэрных дамах і 6 тысяч - індывідуальнага будаўніцтва.

Закранулі і тэму рамонту дарог, якая вельмі хвалюе грамадзян. Запланавана суцэльнае асфальтаванне часткі дарогі ад маста па вул. Ульянка да Заазерскага лясніцтва, вуліцы Бярэзінская да ЦРБ і ў вёсцы Бароўка.

У працэсе гутаркі з залы да намесніка старшыні райвыканкама паступіла некалькі пытанняў і просьба, каб камунальная служба падсыпала пяску ў пясочніцы ў новым мікрараёне за былой крамай «Хатні». Таксама прысутныя пацікавіліся, якія працы вядуцца на тэрыторыі гімназіі ім. І. М. Ерашова.

Сяргей Міхайлавіч адзначыў, што ў бліжэйшым часам там з'явіцца сучасная міні-футбольная пляцоўка з штучным пакрыццём. Аналагічны аб'ект ужо ёсць на тэрыторыі паміж будынкамі сярэдніх школ №1 і №3. Фінансаванне пляцоўкі ажыццяўляецца з сродкаў мясцовага бюджэту, а таксама Беларускай федэрацыі футбола.

Не абышлі і тэму басейна, які плануецца будаваць насупраць РАУС. У ім будзе 2 чары - дзіцячая (неглыбокая) і дарослая на 3 дарожкі, лазневы комплекс, трэнажорная і зала для аэробікі.

Затым перад супрацоўнікамі РАНС выступіў старшы дзяржаўтаінспектар аддзела ДАІ Лепельскага РАУС. Тэма размовы тычылася правілаў дарожнага руху і сітуацыі са становішчам на дарогах у нашым раёне.

Было адзначана, што асноўная праблема усіх бед - невыкананне вадзіцелямі і пешаходамі элементарных правілаў, што прыводзіць да дарожна-транспартных здарэнняў.

Напрыканцы размовы Вадзім Мікалаевіч заклікаў клапаціцца аб сваім здароўі і жыцці. Урач агульнай практыкі Лепельскай ЦРБ Аксана Дзівіна расказала аб здаровым ладзе жыцця. Загартоўванне, сонечныя ванны, шкода курэння і алкаголю, вакцынацыя, пазітыўны настрой - усе гэтыя тэмы ў сваім выступе закранула Аксана Іванаўна.

Старшы оперупаўнаважаны ДНіПТЛ Лепельскага РАУС Андрэй Маляўка расказаў пра адказнасць за ўжыванне, захоўванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг