Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Кіраўніцтва Лепельскага раёна віншуе з надыходзячым Новым годам

30.12.2022

Дарагія землякі!

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з Новым годам!

Гэтыя выдатныя дні дораць нам цяпло і святло, надзею і аптымізм, дадаюць сіл, цярпення і мудрасці, аб'ядноўваюць родных, калег і сяброў. Усё гэта дазваляе імкнуцца да новых дасягненняў і поспехаў.

Адыходзячы год для ўсіх нас быў насычаным падзеямі, здзяйсненнямі і выклікамі. Але, нягледзячы на ўсе цяжкасці, мы годна яго завяршылі. Нам удалося забяспечыць бесперабойную працу нашых прадпрыемстваў і захаваць станоўчую дынаміку развіцця галін народнай гаспадаркі. Мы вырошчвалі хлеб, будавалі жыллё, добраўпарадкоўвалі населеныя пункты, захавалі мір і стабільнасць на нашай зямлі.

Шчыра дзякуем усім працаўнікам Лепельшчыны за працавітасць і актыўны ўдзел у жыцці рэгіёна. Вялікі дзякуй за самааддачу і праўдзівы патрыятызм!

Так, мы з вамі шмат чаго дасягнулі, але яшчэ больш нам трэба будзе зрабіць. Наперадзе - Новы год, а значыць, новыя задачы і разам з імі - новыя поспехі. Не сумняваемся, што Лепельскі раён захавае курс на сацыяльную стабільнасць і рост дабрабыту людзей.

Дарагія сябры! Сустракаючы Новы год, мы верым у цуд гэтай чароўнай ночы, спадзяемся, што наступныя 12 месяцаў будуць яшчэ больш паспяховымі.

Беражыце адзін аднаго! Няхай шчасце, мір, здароўе, каханне і дастатак напаўняюць вашы дамы! Няхай кожны дзень новага года дорыць вам пачуццё гонару - за сябе, за сваіх блізкіх, за нашу Лепельшчыну і Рэспубліку Беларусь!

Са святам вас! З Новым 2023-м годам!

Міхаіл Кісялевіч,

старшыня райвыканкама.

Ігар Урбан,

старшыня раённага Савету дэпутатаў.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг