Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Лепельшчына разам з усёй краінай адзначыла Дзень народнага адзінства - свята патрыятызму, узаемадапамогі і яднання

19.09.2022

На Пятроўскіх могілках адбыўся мітынг пад назвай «Героі і сёння з намі», бо адным з залогаў народнага адзінства ў нашай краіне з'яўляецца захаванне гістарычнай памяці і праўды аб падзеях мінулага.

Каля брацкай магілы, дзе пахаваны 18 чырвонаармейцаў, 17 з іх расстраляны германскімі акупантамі ў 1918 годзе, адзін закатаваны польскімі інтэрвентамі ў 1919-м, сабраліся лепяльчане, каб ушанаваць памяць герояў.

— Прайшло ўжо больш за 100 гадоў з пачатку Першай сусветнай вайны. Вырасла не адно пакаленне, якое ніколі не ведала і, спадзяемся, не даведаецца жахаў вайны. Але подзвігі, здзейсненыя ваярамі, назаўжды застануцца ў нашай памяці, - адзначылі прысутныя на мітынгу. - Сумеснымі намаганнямі мы павінны беражліва захоўваць і перадаваць нашчадкам памяць аб вялікіх здзяйсненнях пакалення пераможцаў, кожны з нас абавязаны працаваць, каб наша дзяржава з кожным годам рабілася шчаслівей.

У гэты знамянальны дзень ушаноўвалі і людзей працы - хлебаробаў, адзначыўшы раённае свята «Дажынкі». Лепельшчына павіншавала працаўнікоў сельскай гаспадаркі з заканчэннем уборачнай кампаніі і, вядома ж, адзначылі хлебаробаў, якія сваімі працоўнымі перамогамі ўслаўляюць наш родны край і Беларусь.

Камбайнеры, механізатары, вадзіцелі, аператары зернесушыльных комплексаў, кіраўнікі гаспадарак у будні і выхадныя, з раніцы і да захаду сонца працавалі, каб сабраць золата палёў. Усе яны ў гэты святочны дзень з рук прадстаўнікоў улады атрымалі граматы, падзякі і грашовыя прэміі.

Святы - гэта заўсёды яшчэ і падарункі. У Лепелі да Дня народнага адзінства - ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося адкрыццё новага сквера пад назвай «17 верасня» па вуліцы Ульянка, у якога ёсць усе шанцы стаць любімым месцам адпачынку лепяльчан і гасцей нашага горада.

А вечарам адбыўся грандыёзны музычны фестываль Народнага адзінства.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг