Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Міжнародны лагер «Dreamcamp» зноў на Лепельшчыне

02.08.2021

Маляўнічы востраў «Ладэ» зноў сабраў маленькіх беларусаў з розных куткоў краіны і нават суседніх дзяржаў. У адным з самых прыгожых месцаў Лепельшчыны размясціўся міжнародны дзіцячы лагер «Dreamcamp». Адпачынак на свежым паветры, разнастайнае харчаванне, зносіны з сябрамі, заняткі спортам і творчасцю - гэтым напаўняюць сваё лета хлопцы ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. Галоўнай спецыфікай лагера з'яўляецца не толькі стварэнне ўнікальных умоў для адпачынку, але і для вучобы - выхаванцы лагера займаюцца вывучэннем англійскай мовы з замежнымі выкладчыкамі.

У гэтым годзе «Dreamcamp» на Лепельшчыне працуе ў перыяд з 10 чэрвеня па 15 жніўня. За гэты перыяд аздараўленне і навучанне пройдуць сотні дзяцей у 6 лагерных зменах.

Dreamcamp - міжнародны дзіцячы лагер, які працуе ў сферы арганізацыі дзіцячага адпачынку з 2006 года, праводзіць адукацыйныя праграмы ў маляўнічых кутках Беларусі і ў 9 краінах Еўропы. Кожная праграма - гэта новая аўтарская распрацоўка крэатыўнай каманды «Dreamcamp». Найбольш любімыя дзецьмі на працягу года пастаянныя праекты: «English camp», «Teen's camp», «Свядомы выбар прафесіі», «PRO БІЗНЭС», «З навучаннем плаванню».

Акрамя таго, «Dreamcamp» з'яўляецца арганізатарам амерыканскага бізнес-лагера для падлеткаў у Беларусі - Belarus Business Week. Персанал лагера праходзіць навучанне ва ўласнай школе важатых. Галоўная місія каманды - зрабіць адпачынак дзяцей бяспечным, камфортным, займальным і карысным.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг