Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Падведзены вынікі творчага конкурсу на вызначэнне эмблемы праекта «Лепель - здаровы горад»

09.09.2022

Не так даўно ў мэсэнджэры “Вайбер” газеты “Лепельскі край” праходзіла галасаванне на вызначэнне пераможцы сярод лепшых дызайн-макетаў эмблемы. Трэба сказаць, лепяльчане прынялі ў ім самы актыўны ўдзел. Да нас і арганізатараўконкурсу прыходзілі паведамленні як ад удзельнікаў творчага спаборніцтва, так і тых, хто галасаваў, з рознымі ідэямі і просьбамі, якія адразу ж былі ўлічаны.

Стваральнікі дызайн-макетаў, якія набралі найбольшую колькасць галасоў, атрымалі заслужаныя ўзнагароды - дыпломы і прызы! Так, Дыпломам першай ступені ўзнагароджана Ганна Доўнар, супрацоўнік ДУ «Лепельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі». Дыпломам другой ступені адзначана калектыўная работа супрацоўнікаў ДЛГУ «Лепельскі лясгас» Наталлі Данілевіч, Наталлі Пярэдня і Дзмітрыя Іванова. Дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджана Марыя Воюш.

-- Якія былі патрабаванні да конкурсных матэрыялаў? - задаем пытанне галоўнаму ўрачу ДУ "Лепельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі" Вікторыі Каротчык-Лаской.

-У першую чаргу дызайн-макет эмблемы павінен быць даступным для ўспрымання і разумення, адпавядаць тэматыцы і выклікаць цікавасць, не павінен быць перагружаны. Акрамя гэтага, павінен змяшчаць назву праекта, распрацаваны з выкарыстаннем кампутарнай графікі (CorelDRAW, AdobeIllustrator, AdobePhotoshop і інш), быць каляровым, прадстаўлены ў электронным выглядзе ў фармаце JPEG, PNG.

Абавязковая ўмова - аўтарства і арыгінальнасць, не павінен змяшчаць фатаграфіі, лагатыпы ці эмблемы іншых арганізацый.

Пры ацэнцы ўлічваліся таксама арыгінальнасць падыходу, мастацкая выразнасць і паўната раскрыцця тэмы.

Больш падрабязна аб праекце "Лепель — здаровы горад" папрасілі расказаць пераможцу конкурсу, памочніка ўрача-гігіеніста цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ганну Доўнар.

- "Здаровыя гарады" - гэта праект СААЗ, які развіваецца з 1988 года. Здаровы горад - гэта горад, які ўвесь час фармуе і паляпшае фізічнае і сацыяльнае асяроддзе, каб людзі маглі дапамагаць адзін аднаму ў паляпшэнні жыцця і максімальным раскрыцці сваіх магчымасцяў.

У 2019 годзе ў Беларусі зацверджаны дзяржаўны прафілактычны праект "Здаровыя гарады і пасёлкі", у які сталі ўключацца шматлікія населеныя пункты ва ўсіх рэгіёнах.

Праект прадугледжвае стварэнне ў населеных пунктах здароўезберагальнага асяроддзя, умоў для развіцця фізічнай культуры і спорту, захаванне і ўмацаванне здароўя навучэнскай моладзі, работнікаў прадпрыемстваў. У ліку прыярытэтаў таксама даступнае і здаровае харчаванне, даступная медыцына для ўсіх, развіццё валанцёрскага рухі, экалагічны дабрабыт.

— Як вядома, здароўе чалавека на 50 працэнтаў залежыць ад яго ладу жыцця. Фарміраванне здаровага ладу жыцця насельніцтва з'яўляецца важнейшым напрамкам дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у галіне захавання і ўмацавання здароўя, - адзначыла Ганна Доўнар.

Па словах пераможцаў, эмблема сімвалізуе любоў да малой радзімы - гораду здаровых людзей, здаровых традыцый, здаровай экалогіі.

У завяршэннi хочацца сказаць, што эмблема пераможцы зараз будзе «візітнай карткай» Лепеля як здаровага горада. Прапануецца выкарыстоўваць яе ў якасці сімволікі, размяшчаць на інфармацыйна-адукацыйных матэрыялах, такіх як памяткі, улёткі, буклеты і іншыя, на розных інфармацыйна-адукацыйных матэрыялах у рамках прафілактычнага праекту «Лепель – здаровы горад» для прыцягнення ўвагі насельніцтва да здаровага ладу жыцця.

Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў конкурсу за актыўны ўдзел і жадаем поспехаў у творчых пачынаннях!

https://www.lepel-kraj.by/novosti/puls-lepelshchiny/lepel-zdorovyj-gorod

Наталля Храпавіцкая.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг