Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Пракуратура нагадвае: невыкананне ўстаноўленых заканадаўствам патрабаванняў да правядзення масавых мерапрыемстваў цягне адказнасць

22.03.2021

Законам Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» дакладна вызначаны парадак правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання. Любое невыкананне ўстаноўленых заканадаўствам патрабаванняў да iх правядзення цягне адказнасць.

Удзельнікі масавых мерапрыемстваў абавязаны захоўваць грамадскі парадак і выконваць усе законныя патрабаванні арганізатараў, супрацоўнікаў міліцыі і прадстаўнікоў грамадскасці, выконваюць абавязкi па ахове грамадскага парадку.

Арганізатарам і ўдзельнікам мерапрыемства забараняецца перашкаджаць руху транспартных сродкаў і пешаходаў, ствараць перашкоды для бесперабойнай работы арганізацый, уздзейнічаць у якой бы там ні было форме на супрацоўнікаў міліцыі з мэтай перашкодзiць iм выконваць службовыя абавязкi, а таксама на прадстаўнікоў грамадскасці, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадку.

Непрыемнасці могуць паўстаць за выкарыстанне сцягоў, вымпелаў, не зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблем, сімвалаў, плакатаў і транспарантаў, змест якіх накіраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян; за здзяйсненне любых дзеянняў, якія парушаюць усталяваны парадак арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства, а таксама падбухторванне да такіх дзеянняў любымі метадамі.

Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў можа пацягнуць як адміністрацыйную, так і крымінальную адказнасць.

У прыватнасці, санкцыі арт. 24.23 КоАП Рэспублікі Беларусь, уведзенага ў дзеянне з 01.03.2021 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) прадугледжваюць для грамадзян штраф да 200 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт, для юрыдычных асоб, якія арганізавалі мерапрыемства, суправаджаемае выплатай узнагароджання за ўдзел у ім - штраф да 500 базавых велічынь.

Акрамя таго, за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы дзяржаўнага органа (арганізацыі) пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў асобай, не падначаленай яму па службе (арт. 24.3 КоАП), прадугледжаны штраф ад 2 да 100 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Калі парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў пацягнула па неасцярожнасці гібель людзей, прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання аднаму або некалькім асобам або прычыненне шкоды ў буйным памеры, надыходзіць ужо крымінальная адказнасць. Санкцыя ст.369-3 КК (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) прадугледжвае арышт, абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Крымінальная адказнасць за арганізацыю масавых беспарадкаў, удзел або падрыхтоўку да іх прадугледжана арт.293 КК. Названыя грамадска небяспечныя дзеяннi караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін да 15 гадоў.

Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх пры адсутнасці прыкмет злачынства, прадугледжаных арт. 293 КК, цягне адказнасць па арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), санкцыя якой прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 2 гадоў.

Акрамя крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці законам устаноўлена, што кожны, хто прычыніў мне шкоду грамадзянам і арганізацыям падчас правядзення масавых мерапрыемстваў, абавязаны яе пакрыць.

Асобна варта спыніцца на неабходнасці захавання патрабаванняў заканадаўства пры выкарыстанні Інтэрнэт-рэсурсаў.

Так, размяшчаемыя ў інтэрнэце пагрозы, абразы ў адрас дзяржаўных служачых, членаў выбарчых камісій у сувязі з ажыццяўленнем iмi службовых абавязкаў, а таксама ў адрас іх сем'яў, падпадаюць пад крымінальную адказнасць.

У прыватнасці, паводле ч.1 арт. 366 КК Рэспублікі Беларусь пагроза гвалтам, знішчэннем або пашкоджаннем маёмасці ў адносінах да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак па ахове грамадскага парадку або спыненні правапарушэнняў, або іх блізкіх у мэтах перашкоджання законнай дзейнасці або прымусу да змены характару гэтай дзейнасці альбо з помсты за выкананне службовых абавязкаў або грамадскага абавязку караюцца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, ці абмежаваньнем волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў.

Крымінальна-каральнай дзеяй таксама з'яўляецца прымус асобы да выканання або невыканання якога-небудзь дзеяння, здзейсненага пад пагрозай прымянення гвалту да яго або яго блізкіх, знішчэння або пашкоджання іх маёмасці, распаўсюджвання паклёпніцкіх або абвяшчэння iншых звестак, якія яны жадаюць захаваць у тайне, альбо пад пагрозай парушэння правоў, свабод і законных інтарэсаў гэтых асобаў, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства. Санкцыя артыкула 185 КК Рэспублікі Беларусь прадугледжвае максімальнае пакаранне да 2 гадоў абмежавання волі.

За размешчаныя ў «глабальнай павуціне» паклёп і абразы артыкулы 188, 189 КК Рэспублікі Беларусь прадугледжваюць пакаранне аж да 3 гадоў абмежавання волі.

У апошні час розныя інтэрнэт-рэсурсы настойліва растлумачваю грамадзянам Рэспублікі Беларусь аб наяўнасці ў іх права на свабоднае волевыяўленне сваіх палітычных поглядаў, а патрабаваннi ўлады выканання пры арганізацыі і правядзенні масавых мерапрыемстваў дзеючых нормаў заканадаўства разглядаюцца, як падаўленне волі грамадзян і парушэнне дэмакратычных нормаў.

Пры гэтым арганізатары і ўдзельнікі масавых мерапрыемстваў прыкрываюцца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, якая гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоду меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выяўленне.

Аднак, як часта бывае, да выбару нормаў заканадаўчага акта інтэрнэт-рэсурсы, грамадзяне падыходзяць выбарча, адкідаючы змяшчаемыя ў ім іншыя нормы, якія ствараюць для іх нязручнасці, і прыводзячы няпоўныя тэксты заканадаўчых нормаў.

Так, артыкул 35 Канстытуцыі прадугледжвае, што дзяржавай гарантуецца свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь. Парадак правядзення названых мерапрыемстваў вызначаецца законам.

Да мерапрыемстваў, правядзенне якіх павінна адпавядаць заканадаўству аб масавых мерапрыемствах адносіцца і пікетаванне як публічнае выказванне грамадска-палітычных, групавых, асабістых і іншых інтарэсаў або пратэсту (без шэсця) не толькі групай грамадзян, але і адным грамадзянінам.

Звяртаецца ўвага, што размяшчэнне грамадзянінамi незарэгістраванай сімволікі ў выглядзе бел-чырвона-белага сцяга для ўсеагульнага агляду, у тым ліку на вокнах, балконах, будынках з'яўляецца публічным выразам грамадска-палітычных і іншых інтарэсаў або пратэсту.

У сувязі з гэтым пры выбары шляху выражэння сваёй грамадзянскай пазіцыі грамадзяне, перш за ўсё, павінны выконваць закон, быць разважлівымі і не паддавацца рознага роду правакацыям.

Пракурор Віцебскай вобласці дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа В.У. Сушчынскі.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг