Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава прыняла ўдзел у пасяджэнні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта

20.01.2023

На парадку дня - пытанні выканання мерапрыемстваў праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2021-2025 гады, а таксама праца назіральных камісій.

Дэмаграфічную сітуацыю ў Лепельскім раёне характарызуюць скарачэннем колькасці насельніцтва і яго старэннем. Удзельная вага асоб ва ўзросце 65 гадоў і старэйшых складае 18%.

Для вырашэння пытанняў забеспячэння дэмаграфічнай бяспекі ў раёне цесна ўзаемадзейнічаюць усе структурныя падраздзяленні райвыканкама, раённага і сельскіх саветаў дэпутатаў і ўстаноў аховы здароўя. Насельніцтву рэгіёну своечасова аказваецца медыцынская дапамога, адзначылі на пасяджэнні.

Таксама на паседжанні разгледзелі пытанні ўкамплектаванасці кадрамі медустаноў рэгіёну і іх замацаванні на працоўных месцах. Для гэтага ў Лепельскім раёне арганізавана работа па падтрымцы спецыялістаў, у тым ліку прадастаўленню жылля для маючых патрэбу.

Абмеркавалі пытанне абавязковай дыспансерызацыi.

 - Абавязковая штогадовая дыспансерызацыя насельніцтва - ідэя выдатная, заканадаўча замацаваная. Але вельмі важна на месцах прадумаць стратэгію яе максімальна эфектыўнай рэалізацыі. Вы маеце права самастойна выбраць найбольш прыдатную для раёна схему. Так, каб было зручна і людзям, і дактарам. А галоўнае - дзейсна, - акцэнтавала ўвагу Наталля Іванаўна

Таксама Наталля Качанава сёння сустрэлася з калектывам філіяла «Лепельскі хлебазавод» ААТ «Віцебскхлебпрам» і азнаёмілася з вытворчай базай прадпрыемства.

Філіял «Лепельскі хлебазавод» ААТ «Віцебскхлебпрам» штомесяц можа вырабляць 152 тонны лебабулачных вырабаў і 5 тон кандытарскіх вырабаў.

У студзені 2023 г. асартымент выпускаемай прадукцыі прадстаўлены больш за 30 найменнямі хлебабулачных вырабаў і 16 найменнямi кандытарскіх вырабаў — пірожныя, тарты, кекс, пернікі, бісквіты, прысмакі мучныя і іншае.

Галоўная задача, якая стаіць перад філіялам - пашырэнне рынку збыту і ўмацаванне заваяваных пазіцый з дапамогай пашырэння асартыменту і якасці прадукцыі, павышэнне харчовай каштоўнасці хлеба і булачных вырабаў.

- Для годнага жыцця ў кожным горадзе і раёне створаны ўсе умовы. Ёсць вертыкаль улады і структуры, якія працуюць на карысць людзей. Пастаўлена задача - развіццё эканомікі ў плане адкрыцця прадпрыемстваў і вытворчасцей у асобна ўзятым раёне або горадзе. Мы разумеем, што калі будзе праца і будуць створаны ўсе ўмовы ў райцэнтрах, то людзі застануцца і будуць там жыць, працаваць, вучыцца, - падсумавала Наталля Іванаўна.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг