Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Лепелі з'явілася алея сямейны дрэў

15.05.2021

З чаго пачынаецца сям'я? Думаю, з любові, павагі, агульных поглядаў, дружбы, даверу, і вядома, далікатнага лопату першынца. Ролю сям'і ў жыцці кожнага чалавека складана апісаць словамі - яна пацвярджаецца справай. У гэтым лепельчане змаглі пераканацца, узяўшы ўдзел у рэспубліканскай акцыі, прымеркаванай да Міжнароднага Дня сям'і «Мая сям'я - мая краіна».

10 шматдзетных сем'яў Лепельскага раёна праявілі сваю згуртаванасць той самай справай, пасадзіўшы саджанцы маладых дрэў у храма Нараджэння Хрыстова г. Лепеля. Па правы бок ад храма з'явілася алея сямейных дрэў - туй, а па левую - алея сямейных яблынь. Дрэвы, як сімвал вечнасці і сілы, сталі пацвярджэннем неацэннага багацця пад назвай «Сям'Я».

Галоўным ініцыятарам акцыі на Лепельшчыне стала раённае аб'яднанне прафсаюзаў на чале з Юрыем Мілым. Ідэю падтрымалі прадстаўнікі мясцовай улады, Лепельскае дабрачынне, члены грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый. На прапанову пакінуць свой след у гісторыі горада з радасцю адгукнуліся і многія шматдзетныя сем'і раёна. Да прыкладу, сям'і Пшонка, Шышковых, Палтарака, Доўгіх, Арловых, Клавовiч і іншых.

Правядзенне акцыі стала не проста мерапрыемствам, а светлым святам, якое сабрала нямала ганаровых гасцей. Сярод іх - Пётр Гнуценка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, па справах моладзі, рэлігій і нацыянальнасцяў, а таксама Сяргей Догель, старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў.

Такі размах Міжнародны Дзень сям'і ў гэтым годзе ў Лепелі набыў, мабыць, упершыню. І хоць само мерапрыемства не заняло і гадзіны, цёплымі і душэўнымі эмоцыямі лепельчане і госці горада зарадзіліся надоўга. Дзіцячы смех і ўсмешкі, светлыя думкі і добрыя словы, шчаслівыя погляды дарослых, падарункі - так адзначылі свята лепельчане. Любіце адзін аднаго і беражыце свае сем'і.​


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг