У Лепельскім раёне знята забарона на наведванне лясоў
12.09.2022
На падставе артыкула 53 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 108-3 «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», у мэтах недапушчэння ўзнікнення надзвычайных сітуацый у лясах, прылеглых тэрыторыях і торфамасівах Лепельскага раёна, забеспячэння надзейнай супрацьпажарнай абароны населеных пунктаў, лясоў, тарфянікаў, аб'ектаў з масавым знаходжаннем людзей і аб'ектаў сельскагаспадарчай вытворчасці, распараджэннем Лепельскага райвыканкама №286-р ад 12 верасня 2022 года знята забарона знаходжання, уезду на тэрыторыю ляснога фонду транспартных сродкаў.