Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Вядучая аграрная ВНУ краіны сустрэла лепельскіх школьнікаў

26.05.2021
Навучэнцы міжшкольнай групы аграрнай накіраванасці 22 мая 2021 года прынялі ўдзел у Дні адчыненых дзвярэй, які праводзіўся ўстановай адукацыі «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія». У ходзе 5-гадзіннай экскурсійнай праграмы вучні пазнаёміліся з магчымасцямі навучання ў шматпрофільнай установе вышэйшай адукацыі ў сферы аграпрамысловага комплексу. У працэсе візіту хлопцы пазнаёміліся з факультэтамі і спецыяльнасцямі, лабараторыямі, батанічным садам, спартыўным комплексам установы. Заключным аб'ектам экскурсіі стала наведванне рыбаводнага індустрыяльнага комплексу.