З Днём пажылога чалавека!

01.10.2025

З Днём пажылога чалавека!

Паважаныя людзі старэйшага пакалення! Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з Днём пажылых людзей!

Гэты дзень — напамін пра тое, як важныя ў сучасным свеце мудрасць і жыццёвы вопыт, уладальнікамі якога вы з'яўляецеся.

Дзякуй Вам за любоў да роднага краю і ўклад у яго жыццезабеспячэнне і развіццё! Бо вашымі рукамі і талентамі будаваліся жылыя і вытворчыя будынкі, сацыяльныя аб'екты, пракладваліся дарогі, развіваліся ўстановы і арганізацыі ўсіх сфер народнагаспадарчага комплексу раёна.

Дарагія жыхары Лепельскага раёна! Вашы працавітасць, актыўная грамадзянская пазіцыя, энергія і жыццялюбства — гэта магутная крыніца натхнення для ўсіх нас.

Жадаем Вам доўгіх гадоў жыцця, шчасця і дабрабыту. Хай кожны новы дзень прыносіць радасць, а асяроддзе дорыць цяпло, увагу і клопат!

Лепельскі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў