Полацкае кадэцкае вучылішча стала ўладальнікам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»

05.01.2024

Полацкае кадэцкае вучылішча стала ўладальнікам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»

Месца, дзе выхоўваюць патрыётаў. Полацкае кадэцкае вучылішча - сярод лаўрэатаў прэміі Прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне". Навучальная ўстанова - спадчыннік славутых традыцый кадэцкага корпуса, які дзейнічаў у найстаражытнейшым горадзе Беларусі з 1835-ы па 1918 год. Яго выпускнікі былі лепшымі ў ратнай справе, дастаткова ўспомніць героя абароны Порт-Артура генерала Рамана Кандраценку. Нямала доблесных прыкладаў і сярод сучаснікаў. Гонарам не толькі Полацка і кадэцкага вучылішча, а ўсёй краіны з'яўляецца Герой Беларусі Мікіта Куканенка. Ваенны лётчык цаной свайго жыцця выратаваў жыцці суайчыннікаў. Адраджэнне кадэцтва ў Полацку пачалося ў 2006 годзе, калі на базе адной школы быў адкрыты кадэцкі клас. А сёння гэта цэлы гарадок, размешчаны ў гістарычным цэнтры Полацка.

tvr.by