Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
29.01.2020
У Віцебску прэзентуюць кнігу пра абласныя цэнтры народнай творчасці
У выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці 30 студзеня прэзентуюць кнігу "Наш цэнтр. Наша гісторыя. Наша будучыня: да 80-годдзя стварэння абласных метадычных цэнтраў народнай творчасці", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.
Праз старонкі зборніка можна прасачыць, як змяніўся выгляд клубных устаноў краіны. Кніга расказвае аб актывізацыі культурнага жыцця куткоў Беларусі, з'яўленні лакальных фестываляў, конкурсаў, пра рост прэстыжу аматарскага мастацтва - моцнага сродку творчага развіцця асобы. "Адзін з раздзелаў прысвечаны маштабнай рабоце Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, яго гісторыі, установам і творчым калектывам вобласці, а галоўнае - людзям, якія стваралі гэту гісторыю і працуюць цяпер", - сказалі ў цэнтры.
Міністр культуры Юрый Бондар ва ўступе да кнігі адзначыў важную ролю абласных метадычных цэнтраў у каардынацыі культурнага развіцця рэгіёнаў, стабільнай падтрымцы народнай творчасці і культурных ініцыятыў насельніцтва. "Гэта ўнікальнае выданне. Тэматычныя раздзелы кнігі расказваюць аб стварэнні і станаўленні абласных дамоў творчасці, маштабных, гістарычна значных культурных падзеях, поспехах і дасягненнях у развіцці рэгіянальнай культуры", - напісаў ён.