1 лістапада ў г. п. Расоны адбыўся абласны агляд-конкурс фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі "Ад прашчураў - да зор"

05.11.2024

1 лістапада ў г. п. Расоны адбыўся абласны агляд-конкурс фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі "Ад прашчураў - да зор"

Лепельшчыну прадстаўляў Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны фальклорны калектыў "Сунiчкi" (кіраўнік Алеся Кажэмская)

Калектыў "Сунiчкi" ў турніры пар-выканаўцаў беларускіх бытавых танцаў заняў чатыры дыпломы першай ступені і шэсць дыпломаў другой ступені, у конкурсе харэаграфічнай імправізацыі заваяваў першую і трэцюю ступень.

У намінацыі выставачнага праекта "Мудрасць стагоддзяў" удзельнікі атрымалі два дыпломы першай ступені і ў намінацыі народнай прозы "Дар продкаў" — таксама дыплом першай ступені.