10 сакавіка ў Канстытуцыйным судзе ўручылі галоўны дакумент грамадзяніна краіны юным беларусам

11.03.2025

10 сакавіка ў Канстытуцыйным судзе ўручылі галоўны дакумент грамадзяніна краіны юным беларусам

Ва ўрачыстай абстаноўцы пашпарты атрымалі 27 чалавек — 14-гадовыя юнакі і дзяўчаты з усіх рэгіёнаў і Мінска. Праваднікамі ў дарослае жыццё сталі старшыня Канстытуцыйнага cуда і першы сакратар БРСМ.

Уручэнне пашпартоў - старт Усебеларускай акцыі "Мы — грамадзяне Беларусі", прысвечанай Дню Канстытуцыі.

Навучэнка ДУА "Гімназія імя І.М. Ерашова г. Лепеля" Заяц Сафія прыняла ўдзел ва Усебеларускай акцыі.