11 тэматычных лакацый у розных напрамках на 30 тысячах квадратных метраў

13.01.2025

11 тэматычных лакацый у розных напрамках на 30 тысячах квадратных метраў

На кожнай можна пранікнуцца гісторыяй краіны і ўбачыць дасягненні ў розных галінах. Усё гэта выстава "Мая Беларусь" у Нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭкспа". Яна стала цэнтрам прыцягнення для жыхароў усёй Беларусі. Сёння тут пабывалі і лепельчане.

- На выставе размешчана ўсё самае лепшае, чаго Беларусь дасягнула за гады нашай незалежнасці. Цікавая яна як дарослым, так і дзецям. Мы даведаліся аб магчымасцях, традыцыях, прарыўных адкрыццях у прамысловасці, навуцы, тэхналогіях, адукацыі і спорце, галоўных перамогах нашай краіны, — адзначыла Алеся Ерашова, лідар раённай арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.