Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
13.02.2025
12 лютага ў абласным цэнтры адбылося выніковае пашыранае пасяджэнне калегіі Віцебскага ДВЛГА
12 лютага ў абласным цэнтры адбылося выніковае пашыранае пасяджэнне калегіі Віцебскага ДВЛГА, у рабоце якога прынялі ўдзел начальнік упраўлення эканомікі і інвестыцый Мінлясгаса Ігар Малашэвіч, першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Генадзь Сабыніч і кіраўнікі з іншых ведамасных структур.
Былі разгледжаны пытанні аб выніках выканання паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця лясгасамі Віцебскага ДВЛГА ў 2024 годзе, а таксама пастаўлены задачы на 2025 год.
У ходзе пасяджэння традыцыйна адбылося ўзнагароджанне лясгасаў, якія дабіліся найлепшых вынікаў.
Прыемна адзначыць, што першае месца трэці год запар у гэтым спісе займае Лепельскі лясгас.
У лідарах сярод лясніцтваў Віцебшчыны - калектыў Слабадскога лясніцтва, а цэх дрэваапрацоўкі Лепельскага лясгаса прызнаны лепшым у вобласці.
Віншуем лепельчан з высокімі вынікамі работы і жадаем поспехаў у далейшай рабоце на карысць роднага краю.