13-ы калядны фестываль «Віфлеемская зорка»

13.01.2022

13-ы калядны фестываль «Віфлеемская зорка»

14 студзеня 2022 года ў раённым доме культуры прайшоў 13-ты калядны фестываль «Віфлеемская зорка».

На свяце было прадстаўлена 18 нумароў, удзел у якіх узялі больш за 80 дзяцей з розных навучальных устаноў, у тым ліку выхаванцы нядзельных школ горада Лепеля.

У песнях, вершах і сцэнках расказвалі юныя артысты гісторыю з'яўлення ў свет Богадзіцяці Ісуса. Харавыя спевы і сольныя выступленні, яркія касцюмы і прадуманыя дэталі — было відаць, што да гэтага свята рыхтаваліся доўга і старанна.

Для ўзнагароджання ўдзельнікаў фестывалю на сцэну былі запрошаны арганізатар фестывалю - настаяцель храма іконы Божай Маці «Уладзімірская» іерэй Іаан Вабішчэвіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Барадзейка Алена Іванаўна і першы сакратар РК ГА «БРСМ» Пшонка Вікторыя Віктараўна. Узнагародзілі ўсіх удзельнікаў салодкімі прызамі і ганаровымі граматамі за адраджэнне і захаванне праваслаўных духоўных каштоўнасцяў.