14 жніўня Лепельскі раён будзе сустракаць удзельнікаў аўтапрабегу "Дарогамі памяці і подзвігу"

13.08.2025

14 жніўня Лепельскі раён будзе сустракаць удзельнікаў аўтапрабегу "Дарогамі памяці і подзвігу"

14 жніўня Лепельскі раён будзе сустракаць удзельнікаў аўтапрабегу "Дарогамі памяці і подзвігу", арганізаванага рэгіянальнай грамадскай арганізацыяй грамадзянска-патрыятычнага выхавання "Архангельскі рэгіянальны навучальны пошукавы цэнтр"

Нашых гасцей чакае насычаная праграма: памятнае мерапрыемства (ушануюць памяць архангельцаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Лепельскага раёна), наведаюць Лепельскі краязнаўчы музей, пабываюць у Доме рамёстваў, наведаюць 52-i АСПБ

У адказ Архангельскі пошукавы цэнтр падорыць нам выдатную канцэртную праграму "Нам памяць дасталася ў спадчыну".

Запрашаем усіх на канцэртную праграму, якая нікога не пакіне абыякавымі:

- 14.30 - Бароўскі Дом Культуры і вольнага часу

- 17.00 - Лепельскі раённы Дом культуры.

Уваход вольны.