14 жніўня Лепельскі раён сустрэне ўдзельнікаў аўтапрабегу "Дарогамі памяці і подзвігу", арганізаванага рэгіянальнай грамадскай арганізацыяй грамадзянска-патрыятычнага выхавання "Архангельскі рэгіянальны навучальны пошукавы цэнтр"

13.08.2025

Сёння на Вайсковых могілках адбылася цырымонія забора зямлі для перадачы РААГПВ "Архангельскі РНПЦ", у якой прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Алена Серабро, навучэнцы сярэдняй школы №3 горада Лепеля — школы міру і іншыя зацікаўленыя.

- Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне - агульны здабытак беларусаў і расіян. Яна трывала аб'ядноўвае нашы народы. Беларусь паказвае прыклад, як трэба захоўваць духоўныя каштоўнасці Вялікай Перамогі - і пошукавым рухам, і стаўленнем да ветэранаў на дзяржаўным узроўні. Мы павінны працягваць упэўнена стаяць на падмурку Перамогі, перадаючы з пакалення ў пакаленне звесткі аб тых трагічных падзеях, - адзначыў Ігар Генадзевіч.