Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
17.03.2025
15 сакавіка ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры Лепеля адбылося адкрыццё штогадовага раённага турніру па баскетболе
15 сакавіка ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры Лепеля адбылося адкрыццё штогадовага раённага турніру па баскетболе сярод юнакоў у гонар памяці воіна-інтэрнацыяналіста Ігара Аляксандравіча Салаўёва
У гэты раз спартыўнае спаборніцтва прысвечана Году добраўпарадкавання! Турнір арганізаваў дваццаць шэсць гадоў таму Аляксандр Шнейдэрман, які працаваў настаўнікам фізкультуры.
У турніры прымаюць удзел 7 каманд устаноў адукацыі Лепельшчыны.
З прывітальным словам да спартсменаў звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак. Яна пажадала ўдзельнікам сустрэчы перамогі і мірнага неба над галавой.
На турніры прайшло традыцыйнае ўручэнне ўзнагарод
Землякам былі ўручаны юбілейныя медалі "35 гадоў вываду савецкі войскаў з Афганістана", граматы Віцебскай абласной і Лепельскай раённай арганізацый ГА "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане", граматы ваеннага камісарыята Лепельскага і Ушацкага раёнаў і іншыя ўзнагароды.
Даведачна: Ігар Салаўёў нарадзіўся 28 студзеня 1965 года ў горадзе Лепель Віцебскай вобласці. У 1982 годзе скончыў сярэднюю школу № 2 горада Лепель. Працаваў рабочым на заводзе.
У 1983 годзе Лепельскім аб'яднаным гарваенкаматам Віцебскай вобласці прызваны ў рады Узброеных Сіл. Службу праходзіў у Казахстане, затым накіраваны ў Афганістан у вайсковую частку палявая пошта 82629. Быў разведчыкам.
28 верасня 1983 года радавы I.А. Салаўёў загінуў пры выкананні баявога задання.
Пахаваны ў горадзе Лепель Віцебскай вобласці. За мужнасць і гераізм узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
Вынікі турніру па баскетболе:
1 месца - гімназія,
2 месца - СШ3,
3 месца - СШ1.