Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
14.05.2025
15 мая ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Генеральнай асамблеі ААН штогод адзначаецца Міжнародны дзень сем'яў
У Беларусі гэта таксама святочная дата - Дзень сям'і. Начальнік аддзела загса Лепельскага райвыканкама Алена Бельская падзялілася з журналістамі раёнкі цікавымі фактамі. Рэдкія імёны, статыстыка нараджальнасці, узрост бацькоў - усё гэта ў тэматычнай падборцы.
З моманту, калі наша краіна здабыла суверэнітэт, самае папулярнае на Лепельшчыне мужчынскае імя – Аляксандр, жаночае – Анастасія. Падвойныя імёны вялікай папулярнасцю не карысталіся, аднак у загсе зарэгістравалі нараджэнне дзяўчынкі з імем Сафі Эсеагене, а хлопчыкам давалі такія імёны як Ян-Томаш, Мухамед-Зіяд і Марк-Антоній.
Паводле статыстыкі ў свеце ў сярэднім на 100 дзяўчынак нараджаецца 105 хлопчыкаў. А што ў нас? З 1991 года хлопчыкаў нарадзілася на 2,6% больш, чым дзяўчынак. Больш за ўсё дзяцей – адзінаццаць! – нарадзіла ў 1994 годзе 36-гадовая жыхарка вёска Бароўка Лепельскага раёна.
Самымі юнымі мамамі лепельчанкі станавіліся ў 13 гадоў, бацькамі – у 16 гадоў (гэтакае ранняе бацькоўства здаралася вельмі рэдка, апошні раз – 20 гадоў таму).
Бывала, што мужчыны станавіліся бацькамі ў 60 гадоў, ну а самай "вопытнай" мамай у 2022 годзе стала 54-гадовая жыхарка раёна!
Сярэдні ўзрост бацькоў паступова павялічваецца: калі ў 1990-2000-х гадах у большасці выпадкаў бацькамі станавіліся ў 24 гады жанчыны і ў 26 гадоў мужчыны; у 2010 годзе – у 26 і 28 гадоў адпаведна, то да 2024 годзе сярэдні ўзрост мам стаў 29 гадоў, тат – 32 гады.