Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
17.01.2025
16 студзеня ў Беларусі прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва, прысвечаны маючым адбыцца выбарам
Ва ўсіх кутках краіны спікеры распавядалі пра важнасць удзелу ў выбарчым працэсе, закраналі тэмы інфармацыйнай гігіены і актуальнага міжнароднага парадку дня, а таксама растлумачвалі правы і абавязкі выбаршчыкаў
Сустрэчы ў рамках Адзінага дня інфармавання прайшлі і ва ўсіх калектывах Лепельшчыны. Так, галоўная палітычная тэма студзеня сабрала прадстаўнікоў Лепельскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Спікерам сустрэчы стала Вераніка Хомбак, намеснік старшыні райвыканкама.
Найважнейшая падзея ў жыцці нашага грамадства - выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбудуцца 26 студзеня 2025 года. Мы, беларусы, маем права вызначаць свой лёс, грунтуючыся на нашых традыцыях, каштоўнасцях і гістарычным вопыце. Мы не маем патрэбы ва ўказаннях звонку -мы самі ведаем, што для нас лепш. Ва ўмовах глабальных выклікаў, з якімі сутыкаецца свет, нам як ніколі важна захоўваць адзінства і стабільнасць. Мы павінны памятаць, што вынікі гэтых выбараў будуць вызначаць нашу будучыню на многія гады наперад. Таму я заклікаю кожнага з вас праявіць актыўнасць і адказнасць. Прыйдзіце на выбарчыя ўчасткі і зрабіце свой выбар. Гэта наш шанец заявіць пра сябе, пра свае погляды і пра тое, што мы – моцная нацыя, здольная пераадольваць любыя цяжкасці, - адзначыла Вераніка Аляксандраўна.
Па традыцыі пасля абмеркавання галоўнай тэмы лепельчане змаглі задаць пытанні прадстаўнікам улады. У гэтай аўдыторыі прагучалі тэмы добраўпарадкавання.