17 мая ў Верхнядзвінску прайшоў абласны конкурс сямейнай творчасці "Мір вашаму дому"

20.05.2025

17 мая ў Верхнядзвінску прайшоў абласны конкурс сямейнай творчасці "Мір вашаму дому"

Чатырнаццаць сем'яў з розных раёнаў Віцебшчыны прадставілі свае работы ў дзвюх намінацыях: "Майстравая сям'я", "Таленавітая сям'я".

Лепельшчыну на конкурсе прадставіла сям'я Шкірандо з Стай.

Вольга Уладзіміраўна працуе метадыстам у ДУК "Лепельскі раённы Дом культуры", кіруе клубам традыцыйнай кухні, гульні і фальклору "Стайскія прысмакі".

Адным з галоўных напрамкаў у сваёй дзейнасці лічыць распаўсюджванне і ўмацаванне беларускіх народных традыцый. Яе дзеці, сын Мацвей і дачка Марыя, таксама падзяляюць цікавасць мамы і падтрымліваюць яе ў любімай справе.

Віншуем сям'ю Шкірандо, якая заняла II месца ў намінацыі "Таленавітая сям'я"!

Вы - лепшыя!