19 студзеня на возеры Святое прайшло свята "Вадохрышча"

21.01.2025

19 студзеня на возеры Святое прайшло свята "Вадохрышча"

Для жыхароў і гасцей горада ўладкаваны цёплыя палаткі, разведзена вогнішча, працуе палявая кухня, дзяжураць усе службы. Музычнае суправаджэнне свята традыцыйна забяспечвае вакальны гурт "Кампанела".

Папярэднічалі гэтаму Боская літургія і чын вялікага асвячэння вады ў праваслаўных храмах. Ужо шмат гадоў запар у нашым раёне праходзіць арганізаванае апусканне ў купель. Не стаў выключэннем і гэты год. Жадаючых акунуцца ў купель сярод лепельчан было шмат.

Прынята лічыць, што Вадохрышчанская купель у гэты дзень валодае гаючымі ўласцівасцямі. Апусканне ў асвячоную ваду загартоўвае арганізм і ўмацоўвае сілу волі чалавека.

Прыемным сюрпрызам у гэты марозны дзень быў гарачы чай з пачастункамі.

Асвячэнне вады прайшло і ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры з басейнам. Благачынны Лепельскай акругі Сергій Ляшкевіч зачытаў малітву, акрапіў лепельчан вадохрышчанскай вадой, а таксама перадаў у дар адміністрацыі цэнтра абраз Мікалая Цудатворца.