2 лістапада адбыўся раённы этап IX абласнога чэмпіянату школьных каманд КВЗ, які ўжо можна назваць традыцыйным

04.11.2024

2 лістапада адбыўся раённы этап IX абласнога чэмпіянату школьных каманд КВЗ, які ўжо можна назваць традыцыйным

Чарговы раз у раённым Доме культуры сустрэліся наймацнейшыя маладзёжныя каманды з розных куткос Лепельшчыны, якія на працягу некалькіх гадзін са сцэны сыпалі ўнікальныя жарты, а ў зале чуўся смех і гучныя апладысменты.

У выніку 1 месца заняла каманда "Стомленыя школай" Бароўскай сярэдняй школы імя Г. К. Жукава. 2 месца падзялілі каманды "Яршы" гімназіі ім. І. М. Ерашова г. Лепеля і "Выпускнік" Поўсвіжскай базавай школы імя М. М. Тамашэвіча Лепельскага раёна. На трэцяй прыступцы пастамента апынулася каманда "Сямёра казлянят" сярэдняй школы №1 г. Лепеля.

Акрамя гэтага, лепшым акцёрам прызнаны Ягор Зайцаў з гімназіі, лепшай актрысай стала Дар'я Рэут з Бароўкі, а ў намінацыі "Лепшы жарт" лідэрам стала Паўвіжская школа.

Арганізатары мерапрыемства — Лепельскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі і раённы Дом культуры.