20 студзеня 2025 года на базе Полацкага малочнага камбіната прайшоў выязны семінар

21.01.2025

20 студзеня 2025 года на базе Полацкага малочнага камбіната прайшоў выязны семінар

20 студзеня 2025 года на базе Полацкага малочнага камбіната прайшоў выязны семінар для адказных, якія арганізуюць ідэалагічную работу ў працоўных калектывах арганізацый Верхнядзвінскага, Лепельскага, Полацкага, Расонскага, Ушацкага раёнаў і г. Наваполацка.

Сярод спікераў - Святлана Адзінцова, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Анатоль Гуцуляк, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскай вобласці, Ірына Сафейчанка, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, па справах моладзі, рэлігій і нацыянальнасцяў галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі і іншыя.

На парадку дня актуальныя пытанні: выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2025. Таксама ўдзельнікі семінара азнаёміліся з работай прадпрыемства.