210015,77 рублёў - такі велізарны агульны ўрон склаў ад кіберзлачынстваў на тэрыторыі Лепельскага раёна

02.12.2025

210015,77 рублёў - такі велізарны агульны ўрон склаў ад кіберзлачынстваў на тэрыторыі Лепельскага раёна

А колькасць злачынстваў па гэтым кірунку за бягучы перыяд 2025 года на Лепельшчыне склала 51 выпадак

Гэтыя лічбы былі агучана на сустрэчы кіраўніка раёна Міхаіла Кісялевіча з калектывам ТАА "Пансіянат Ладэ".

Старшыня Лепельскага райвыканкама разам з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святланай Шавялёвай прыбыў да лепельчан у рамках Адзінага дня інфармавання. Тэма сустрэчы: "Кібербяспека і прафілактыка кіберзлачыннасці".

Міхаіл Кісялевіч упэўнены, што Інтэрнэт прыносіць не толькі зручнасць і магчымасці, але і новыя пагрозы. Ён трывала ўвайшоў у наша жыццё, і сёння ўжо немагчыма ўявіць існаванне без гэтага ўніверсальнага інструмента. Але разам з выгодай і бязмежнымі магчымасцямі ён прыносіць новыя пагрозы, да якіх мы абавязаны навучыцца адаптавацца.

Для барацьбы з кіберпагрозамі на індывідуальным узроўні патрабуецца павышэнне лічбавай пісьменнасці насельніцтва. Важна: у тэлефоннай размове не давярайце незнаёмым асобам, кім бы яны не прадставіліся, калі вы не чакаеце такога званка. Кібербяспека - гэта адказнасць кожнага з нас. Яна пачынаецца з такіх простых рэчаў, як выбар надзейнага пароля для хатняй электроннай пошты. Важна памятаць, што адзін і той жа пароль нельга выкарыстоўваць адначасова для рабочай пошты, для рэгістрацыі на розных сайтах і ў мэсэнджарах, – адзначыў кіраўнік раёна.

Сустрэча традыцыйна прадоўжылася гутаркай з калектывам у фармаце пытанне-адказ. Землякоў хвалявалі тэмы аказання жыллёва-камунальных паслуг, рамонту дарог, гандлёвага абслугоўвання, асвятлення вулічна-дарожнай сеткі.

У завяршэнне сустрэчы Міхаіл Леанідавіч падзякаваў калектыву за якасную работу ў сферы турызму, адзначыўшы: “Знакаміты пансіянат Ладэ – адметнасць Лепельскага раёна!”

Дарэчы, сёння ў калектыве пансіяната Ладэ працуюць каля 60 чалавек. Кіруе камандай малады і ініцыятыўны кіраўнік Аляксандр Аляксандравіч.