25 кастрычніка па ўсёй рэспубліцы, у тым ліку і на Лепельшчыне, пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху "Стой машына, цішэй ход! На дарозе пешаход!", накіраваны на прафілактыку ДТЗ на пешаходных пераходах

24.10.2024

У ходзе мерапрыемства супрацоўнікі ДАІ сумесна з іншымі службамі міліцыі грамадскай бяспекі будуць ажыццяўляць кантроль паблізу месцаў масавага руху пешаходаў - гэта прыпынкі грамадскага транспарту, нерэгулюемыя пешаходныя пераходы, крамы, навучальныя ўстановы і г.д. Акрамя таго, праваахоўнікі выступяць з прафілактычнымі гутаркамі як для дарослай, так і дзіцячай аўдыторыі, акцэнтуючы ўвагу на новаўвядзеннях у ПДР, якія ўступаюць у сілу 27 кастрычніка 2024.