25 верасня з 11.00 да 13.00 будзе працаваць прамая тэлефонная лінія

24.09.2024

25 верасня з 11.00 да 13.00 будзе працаваць прамая тэлефонная лінія

25 верасня з 11.00 да 13.00 ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лепельскага раённага выканаўчага камітэта, дзяржаўнай установе "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна" будзе працаваць прамая тэлефонная лінія па пытаннях пенсійнага забеспячэння, аказання сацыяльных паслуг, арганізацыі дзейнасці для грамадзян пажылога ўзросту, аказання матэрыяльнай дапамогі са сродкаў ФСАН і дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі па тэлефонах:

6-67-07 – намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік аддзела па занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лепельскага раённага выканаўчага камітэта;
3-49-18 – дырэктар дзяржаўнай установы "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна";
6-95-59 – пенсійны аддзел;
3-49-66 – аказанне сацыяльных паслуг;
3-49-88 – аказанне матэрыяльнай дапамогі;
3- 49-17 – арганізацыя дасугавай дзейнасці для грамадзян пажылога ўзросту.

1 кастрычніка ў 14.00 у дзяржаўнай установе культуры "Лепельскі раённы Дом культуры" адбудзецца святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму дню пажылых людзей "Для Вас з павагай і любоўю" (уваход вольны).