30-годдзе інстытута прэзідэнцтва ў нашай краіне, маючыя адбыцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выхаванне моладзі, значэнне арміі ў жыцці маладых грамадзян

16.01.2025

30-годдзе інстытута прэзідэнцтва ў нашай краіне, маючыя адбыцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выхаванне моладзі, значэнне арміі ў жыцці маладых грамадзян

30-годдзе інстытута прэзідэнцтва ў нашай краіне, маючыя адбыцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выхаванне моладзі, значэнне арміі ў жыцці маладых грамадзян - гэтыя важныя тэмы сёння гучалі падчас вялікай размовы з вайскоўцамі 231-й артылерыйскай брыгады

На сустрэчу з прадстаўнікамі Узброеных Сіл прыбылі Вераніка Хомбак, намеснік старшыні райвыканкама, а таксама Віктар Азаронак, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі.

Час сёння патрабуе ад кожнага з нас думаць не толькі пра сябе, але і пра краіну, пра будучыню нашай дзяржавы. Нездарма кажуць, што вялікае бачыцца на адлегласці. Праз 30 гадоў асабліва выразна разумееш, што 10 ліпеня 1994 года, калі беларусы з радасцю даведаліся імя свайго Прэзідэнта, стала пераломным днём у суверэннай гісторыі Беларусі, - адзначыла Вераніка Хомбак.

Хачу адзначыць, што няма ніводнага абыякавага чалавека і тэма выбараў сёння самая абмяркоўваемая сярод жыхароў рэгіёну. Час, які прайшоў з мінулых выбараў, стаў для беларусаў часам усведамлення, пераацэнкі: мы ўсвядомілі, наколькі крохкі сённяшні свет. Сёння голас кожнага, дзеянні і ўчынкі кожнага з нас, адбіваюцца на лёсе краіны. Кожны беларус ведае, што трэба рабіць: трэба прыйсці на выбарчы ўчастак і аддаць свой голас за чалавека, які сваёй шматгадовай, штодзённай працай ствараў, умацоўваў і захоўваў нашу любімую Беларусь, - дадаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў.