37 шматдзетных сем'яў на Лепельшчыне адначасова палепшылі свае жыллёвыя ўмовы

16.10.2020

37 шматдзетных сем'яў на Лепельшчыне адначасова палепшылі свае жыллёвыя ўмовы

У нашым раёне ўжо стала добрай традыцыяй адкрываць у святочныя дні сацыяльна значныя аб'екты. І кожны раз гэтыя мерапрыемствы ўспрымаюцца па-асабліваму. Бо за імі заўсёды стаіць павышэнне якасці жыцця і дабрабыту людзей.

Кожны дом пачынаецца з двара. У адным з двароў па вуліцы М. Горкага сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, будаўнічай арганізацыі, жыхары бліжэйшых дамоў, каб павітаць навасёлаў і парадавацца разам з імі.

Увод у эксплуатацыю новага дома - гэта заўсёды знакавая падзеядля горада.

У гэты дзень у адрас новых жыхароў было сказана шмат цёплых слоў і пажаданняў ад прадстаўнікоў улады.

- Такія дамы вельмі важныя для нашага раёна, бо яны будуюцца для вялікіх сем'яў, - падкрэсліў старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч. - Хай для вас гэты шматкватэрны дом стане цёплым не толькі ў прамым сэнсе, але і ў плане сямейных адносін, хай разам з вамі тут паселяцца добрасуседскія адносіны і ўзаемадапамога.

Міхаіл Леанідавіч таксама пажадаў, каб усе сталі добрымі суседзямі і клапатлівымі гаспадарамі, каб у кватэрах панавалі ўтульнасць і дастатак.

Прыемна, што пры падтрымцы дзяржавы будуюцца кватэры для шматдзетных сем'яў, колькасць якіх з кожным годам расце.

Наталля Храпавіцкая.