Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
06.11.2025
5 лістапада на базе Лепельскага раёна праходзіў абласны семінар ідэолагаў, прысвечаны ўдасканаленню ідэалагічнай работы ў рэгіёнах Віцебскай вобласці
Мерапрыемства сабрала ключавых спецыялістаў гэтай сферы з усёй вобласці: начальнікаў аддзелаў ідэалагічнай работы і па справах моладзі гаррайвыканкамаў, галоўных рэдактараў раённых газет, а таксама кіраўнікоў мясцовых тэле- і радыёпраграм.
Мэта семінара - вывесці работу на месцах на новы ўзровень, абмеркаваць актуальныя падыходы і абмяняцца лепшымі практыкамі.
Семiнар пачаўся з прэзентацыі вопыту Лепельскага раёна, якую правяла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Лепельскага райвыканкама Святлана Шэвялёва
Лепельцы прадставілі свае пляцоўкі: ад піянераў і працуючай моладзі да журналістаў і пошукавікоў.
Пасля завяршэння афіцыйнай цырымоніі адкрыцця ўдзельнікі семінара разбіліся на групы і адправіліся на ключавыя прадпрыемствы Лепельскага раёна, каб вывучыць лепшыя практыкі на месцах.
Група, у якую ўвайшлі начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы з гарадоў і раёнаў вобласці, працягнулі свой працоўны дзень візітам на ААТ "Лепельскі рамонтна-механічны завод".
Удзельнікі семінара пазнаёміліся з арганізацыяй ідэалагічнай работы ў працоўным калектыве, працэсам вытворчасці і прадукцыяй завода. Сустракалі гасцей дырэктар Вадзім Зязюля і ідэалагічны актыў прадпрыемства.
Удзельнікі абласной калегіі наведалі і Бярэзінскі біясферны запаведнік.
Месца, якое, нагадаем, у мінулую пятніцу з рабочым візітам наведаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Журналісты і блогеры пазнаёміліся з дрэваапрацоўчай вытворчасцю, каб на свае вочы ўбачыць тое, што здзівіла Прэзідэнта.
У першую чаргу, якасць і разнастайнасць выпускаемай прадукцыі - галоўная стаўка прадпрыемства.
Дарэчы, дрэваапрацоўчы цэх сёння - гэта 70 рабочых месцаў. Падвоз работнікаў арганізаваны з Лепеля, Бягомля і бліжэйшых вёсак.
Дом экалагічнай асветы і музей прыроды пазнаёмілі журналістаў з неверагодна багатай спадчынай запаведніка. Госці пад уражаннем. А гэта ж усё - наша краіна, наша Лепельшчына.
Тут жа адбыліся зносіны журналістаў і блогераў з маладым спецыялістам запаведніка. Спойлер: дзяўчына ў захапленні ад сваіх першых працоўных будняў.
У бягучым годзе ў рамках рэалізацыі праграмы "Вёска будучыні", а таксама комплексу мерапрыемстваў, прымеркаваных да стагоддзя з дня заснавання Бярэзінскага біясфернага запаведніка ў вёсцы Домжарыцы выкананы наступныя работы: бягучы рамонт двух жылых дамоў; капітальны рамонт двух жылых дамоў; агульнае добраўпарадкаванне тэрыторый (асфальтаванне дарожак і праездаў, устаноўка малых архітэктурных форм); абсталяванне двух паркаў з устаноўкай малых архітэктурных форм; устаноўка дзіцячых гульнявых і спартыўных комплексаў; бягучы рамонт будынка кацельні з добраўпарадкаваннем тэрыторыі; бурэнне свідравіны на ваду з мэтай паляпшэння водазабеспячэння насельніцтва.
Жыць у прыродаахоўнай зоне і пры гэтым мець усе магчымасці для кар'ернага станаўлення, стварэння сям'і і самарэалізацыі? Лёгка! Аб'екты сацыяльнай сферы вёскі будучыні таксама наведалі госці.
Школа, філіял Лепельскай ДШМ, бібліятэка, ФАП, спартыўныя пляцоўкі - па гэтых і іншых лакацыях прайшлі журналісты і блогеры.
Таксама ўдзельнікі абласнога семінара наведалі Лепельскі лясгас.
Тут намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Наталля Данілевіч падзялілася вопытам арганізацыі ідэалагічнай работы на прадпрыемстве, пазнаёміла з дрэваапрацоўчай вытворчасцю.
У склад лясгаса ўваходзіць 16 структурных падраздзяленняў, у т.л. 8 лясніцтваў, лесапункт, дрэваапрацоўчы цэх, пагрузачная пляцоўка, якая ўключае ўчасткі па перапрацоўцы дранкі і колкі дроў, рамонтна-механічныя майстэрні, пастаянны лясны гадавальнік, паляўнічая гаспадарка, комплекс "Кардон воз. Доўгае", павільён для рэалізацыі леса- і пілапрадукцыі.
Усяго ў лясгасе працуе 548 чалавек, у Лепельскім раёне 459 чалавек. Сярэдні ўзрост 42 гады, колькасць жанчын 16%.
Завяршаючым пунктам праграмы для ўдзельнікаў абласнога семінара, начальнікаў аддзелаў ідэалагічнай работы і па справах моладзі гаррайвыканкамаў, стала наведванне Лепельскага раённага краязнаўчага музея.
Экспазіцыя музея адлюстроўвае развіццё гісторыі і культуры раёна са старажытных часоў да нашых дзён. У выставачнай зале музея рэгулярна праводзяцца мастацкія і тэматычныя выставы.
Лепельскі краязнаўчы музей пасля пераезду адкрыўся ў лістападзе 2022 г.