8 лістапада на тэрыторыі касцёла Святога Казіміра прайшло свята палявання - свята сустрэчы з прыродай

10.11.2025

8 лістапада на тэрыторыі касцёла Святога Казіміра прайшло свята палявання - свята сустрэчы з прыродай

У лістападзе адзначаецца Дзень святога Губерта - апекуна палявання, калі даецца старт вялікаму сезону палявання.

З самай раніцы каля касцёла Святога Казіміра загучалі паляўнічыя горны, некалькі дзясяткаў людзей у палявой форме накіраваліся ў храм. Ксёндз Уладзімір Заянчкоўскі адзначыў, што служба праводзіцца менавіта для паляўнічых, у якіх ёсць свой апякун.

Узначаліў урачыстую літургію біскуп Андрэй Зноска з Пінскай дыяцэзіі.

Пасля святой iмшы прайшло асвячэнне паляўнічых з сабакамі, а таксама транспартных сродкаў.

Прысутныя на свяце мелі магчымасць пачаставацца шурпай ("Турыстычны комплекс "Заранка"), салодкай ватай і папкорнам ад прыхаджан - сям'і Арлоўскіх, а таксама азнаёміцца з прадукцыяй крамы "Кручок і Куля" ТАА "Турыстычны комплекс "Заранка".