Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
25.03.2024
"Абаронца Айчыны" на Лепельшчыне выявіў наймацнейшых!
Хто з юнакоў дапрызыўнага ўзросту найбольш цягавіты і мэтанакіраваны, паказалі раённыя спаборніцтвы па летнім мнагаборстве "Абаронца Айчыны", якія прайшлі на базе ДУА "Бароўская сярэдняя школа імя Г.К. Жукава Лепельскага раёна".
У праграме спаборніцтваў: стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягванне, бег на 100 і 3000 метраў, кіданне гранаты. Па выніках спаборніцтваў у камандным першынстве месцы размеркаваліся наступным чынам.I месца заняла ДУА "Бароўская сярэдняя школа імя Г.К. Жукава Лепельскага раёна". На 2-й прыступцы пастамента апынулася ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Лепеля". III месца - ДУА "Заслонаўская сярэдняя школа Лепельскага раёна". Пераможцамі ў асабістым заліку ў старэйшай узроставай групе сталі Міхно Мікіта (Бароўская СШ) - 1 месца, Лазоўскі Дзмітрый (Заслонаўская СШ) - 2-е месца, Хацько Цімафей (Бароўская СШ) - 3-е месца.
Малодшая ўзроставая група: I месца - Вялічка Цімафей (СШ №3 г. Лепеля); ІІ месца - Грыцэнак Арцемій (СШ №1 г. Лепеля); III месца - Пшонка Максім (Бароўская СШ).Віншуем пераможцаў!!!
Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"