Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
20.09.2022
Адбылося сумеснае пасяджэнне Прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і Лепельскага раённага выканаўчага камітэта
Аб выкананні пратакола даручэнняў, дадзеных падчас правядзення Дня Валасовіцкага сельсавета, распавяла Любоў Ізмайловіч, старшыня дадзенага сельскага выканаўчага камітэта.Няма лепельскага хлеба ў крамах і пратэрмінаванае малако, выдаленне аварыйных дрэў, усталёўка кантэйнера на могілкі — гэтыя і іншыя пытанні ўзнімалі жыхары сельсавета. Многія з іх ужо вырашаны, некаторыя яшчэ знаходзяцца на кантролі.Аб выніках правядзення сходаў і сустрэч з насельніцтвам на тэрыторыі Дамжэрыцкага сельсавета далажылі адказныя выканаўцы згодна з графікам правядзення.Скаргі на працу аўтакрамы Лепельскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства па якасці прадукцыі і малы асартымент,прыбраць старую агароджу на могілках, у зімовы час просьба чысціць дарогі, замена вулічных ліхтароў, выдаленне аварыйных дрэў, адаптаваць маршрут аўтобуса пад прыём медработніка ў амбулаторыi, пачысціць калодзеж, просьба арганізаваць лагапедычнай групу ва ўстанове адукацыі, перабоі ў рабоце электрычнасці, шмат сухіх дрэў на могілках і не забіраецца смецце, абразанне дрэў ля дарог — такія пытанні і праблемы ўзнялі жыхары сельсавета перад прадстаўнікамі ўлады.Аб выніках абследавання рабочай групы па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні па ўладкаванні населеных пунктаў Дамжэрыцкага сельсавета расказаў Вадзім Пшанко, інспектар аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лепельскага райвыканкама.Аб выкананні зямельнага заканадаўства на тэрыторыі Дамжырыцкага сельсавета далажыла Ганна Дзямешчанка, галоўны спецыяліст аддзела землеўпарадкавання Лепельскага райвыканкама. Аб працы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў расказала Таццяна Рамановіч, старшыня Дамжэрыцкага сельскага выканаўчага камітэта.
Аб забеспячэнні пажарнай бяспекі на тэрыторыі Дамжэрыцкага сельсавета далажыў Павел Жарнасек, старшы інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.Аб стане правапарадку на тэрыторыі Дамжэрыцкага сельсавета далажыў Аляксандр Мазго, участковы інспектар аддзела ўнутраных спраў Лепельскага райвыканкама. Аб выкананні заданняў па будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў расказала Наталля Кляшторная, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лепельскага райвыканкама.