Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
11.06.2024
Адбылося выязное пасяджэнне міжведамаснага савета па правах інвалідаў з удзелам прадстаўнікоў зацікаўленых служб
Пасяджэнне праходзіла пад кіраўніцтвам намесніка старшыні РВК Веранікі Хомбак.
Быў разгледжаны ход выканання мерапрыемстваў Дзяржпраграмы "Сацыяльная абарона на 2021-2025 гады" па далейшым стварэнні ў Лепельскім раёне даступнага асяроддзя жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб.
Аўтавакзал, фізкультурна-аздараўленчы цэнтр з басейнам, жылыя дамы ў аграгарадку Стаi і ў Лепелі - гэтыя аб'екты наведалі спецыялісты.
Тактыльная плітка, маўленчыя інфарматары, поручні, пандусы, тактыльныя таблічкі - наяўнасць гэтых і іншых элементаў даступнага асяроддзя праверылі члены савета. Калі здаровы чалавек лёгка знойдзе выйсце з сітуацыі на шляху, то да людзей з інваліднасцю трэба ставіцца з разуменнем, і аб'екты, якія абсталёўваюцца, разглядаць з пазіцыі іх зручнасці і камфортнасці выкарыстання гэтых аб'ектаў, - падкрэсліла Вераніка Хомбак.