Адбыўся абласны агляд-конкурс фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі "Ад прашчураў да зор", які стаў удалым для ўзорнага тэатра народнай песні "Валошкі" (кіраўнік Людміла Шыпуля)

05.11.2024

Адбыўся абласны агляд-конкурс фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі "Ад прашчураў да зор", які стаў удалым для ўзорнага тэатра народнай песні "Валошкі" (кіраўнік Людміла Шыпуля)

У намінацыі "Беларуская народная традыцыя", у якой выканаўцамі былі выключна хлопчыкі, калектыў стаў лаўрэатам l ступені. У той жа намінацыі (13-17 гадоў) Узорны тэатр народнай песні "Валошкі" — лаўрэат I ступені.

У намінацыі "Выставачны арт-праект "Мудрасць стагоддзяў" калектыў стаў лаўрэатам III ступені.

Таксама ў конкурсе прымалі ўдзел і асобныя выканаўцы. І тут лепельчане сталі лідарамі. Дыпломам I ступені ў намінацыі "Беларуская народная традыцыйная песня" (сола 13-17 гадоў), узнагароджана Анастасія Стэльмах, а Лізавета Кавалёва — дыпломаў I ступені ў намінацыі "Беларуская народная традыцыйная песня" (сола 9-12 гадоў) і конкурсе народнай прозы (8-12 гадоў) "Дар продкаў".

У намінацыі "Беларуская народная традыцыйная песня" (сола 9-12 гадоў) дыплом II ступені — у Вікторыі Пшоннай.