Аддаём даніну павагі: навядзенне парадку на вайсковых могілках Лепеля

04.05.2023

Аддаём даніну павагі: навядзенне парадку на вайсковых могілках Лепеля

Сёння воіны-артылерысты 191 групы артылерыі 19-ай асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, прадстаўнікі Дзяржаўнай установы адукацыі «Лепельскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр», моладзь і жыхары горада прыйшлі на вайсковыя могілкі былога ваеннага шпіталя, каб навесці парадак і аддаць даніну павагі тым, хто абараніў дзеля нас мір, свабоду і незалежнасць.

У навядзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторыі прыняў удзел намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама Азаронак Віктар Уладзіміравіч.

Прысутныя прывялі тэрыторыю вакол у парадак — прыбралі лістоту і галінкі, пачысцілі дарожкі.

- Такія мерапрыемствы прымушаюць задумацца, успомніць пра страшныя і гераічныя старонкі гісторыі нашага народа. Важна, каб маладое пакаленне і мы памяталі, што самая галоўная каштоўнасць для чалавека - гэта мiр, - адзначыў прадстаўнік 191 групы артылерыі маёр Дзмітрый Ляшко.