Адкрыты дыялог

11.09.2020

Адкрыты дыялог

10 верасня ў зале пасяджэнняў Лепельскага раённага выканаўчага камітэта прайшла сустрэча маладых спецыялістаў 2018-2019 года са старшынёй Лепельскага раённага выканаўчага камітэта Міхаілам Леанідавічам Кісялевічам, намеснікам старшыні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта Віктарам Уладзіміравічам Азаронкам і прадстаўнікамі маладзёжных грамадскіх арганізацый Беларусі і Расіі, першым сакратаром Віцебскага абласнога камітэта грамадскага аб'яднання «БРСМ» Віцебская абласная арганізацыя БРСМ Вячаславам Васільевічам Хролам і прадстаўніком Смаленскай абласной грамадскай арганізацыі «Расійскі саюз моладзі» Яўгенам Анатольевічам Захаранкавым.

Сустрэча прайшла ў фармаце «Адкрытага дыялогу», дзе кожны ўдзельнік мог задаць пытанне і адразу ж атрымаць на яго адказ.