Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
11.10.2024
Адпачываць і быць гледачамі - гэта, сапраўды, не пра іх!
І толькі прафесійнае свята сабрала работнікаў культуры ў РДК. Прысвечана яно самым творчым людзям нашага раёна, якія адчыняюць нам дзверы ў свет прыгожага, дораць святочны настрой, цяпло, каханне і радасць.
Дзень работнікаў культуры – гэта свята пісьменнікаў і паэтаў, мастакоў і артыстаў, музыкантаў і спевакоў, работнікаў музеяў, галерэй і бібліятэк, удзельнікаў творчых калектываў.
Павіншаваць людзей творчых прафесій, дзеячаў мастацтва, захавальнікаў культурнай спадчыны і ўсіх тых, хто тым ці іншым чынам звязаны з гэтай сферай дзейнасці прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан, намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак, загадчык сектара культуры райвыканкама Алена Барадзейка.
Не абышлося і без традыцыйнай цырымоніі ўзнагароджання, падчас якой заслужаныя ўзнагароды ўручылі лепшым з лепшы.
Сёння ўсё для іх, бо менавіта работнікі культуры штогод праводзяць тысячы мерапрыемстваў, ствараюць унікальныя творы мастацтва, рэалізуюць яркія маштабныя праекты, у якіх знаходзяць адлюстраванне гістарычныя і сучасныя этапы развіцця краіны, звычаі і традыцыі народа, прадстаўляюць беларускую нацыю на сусветнай культурнай арэне.
Таксама на сцэне віталі маладых спецыялістаў, якія сёлета прыступілі да працы ў сферы культуры раёна.