Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
07.12.2022
Аграгарадкі Лепельшчыны пазмагаліся за званне лепшых
Творчыя спаборніцтвы праходзяць па некалькіх зонах. У мінулыя выхадныя ў першай зоне прынялі ўдзел каманды ад аграгарадкоў Дамжэрыцы, Слабада, Вялікі Полсвіж і Стаi.
Каманды прадставілі свае выступленні ў такіх конкурсах, як «Візітоўка», «Гісторыі нашага сяла», «Рыхт-у-рыхт» і «Таленты нашага аграгарадка».
У першым этапе ўсім камандам трэба было прадставіць як мага цікавей сваю ўстанову культуры. У другім гледачы пачулі жыццёвыя анекдоты - загадзя знятыя і адрэдагаваныя відэасюжэты гумарыстычнага характару. У конкурсе «Рыхт-у-рыхт» кожная каманда спарадыравала любiмага артыста ці спевака і ў чацвёртым этапе на сцэну выйшлі самыя-самыя таленавітыя жыхары сельскіх населеных пунктаў.
Першае месца ў «Агракруіз-2022» занялі прадстаўнікі Слабадскога цэнтра культуры і вольнага часу, на другой прыступцы пастамента апынулася каманда Полсвiжскага сельскага Дому культуры, на трэцяй - прадстаўнікі аграгарадка Стаi.
Акрамя гэтага, у рамках агракруізу прайшоў конкурс-выстава «Бязмежнасць фантазіі», у якім непараўнальным лідэрам стаў Полсвіжскі сельскі Дом культуры.
https://lepel-kraj.by/novosti/puls-lepelshchiny/agrogorodki-lepelschiny-srazilis-za-zvanie-luchshih-07-12-2022