Актывісткі Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" сёння наведалі Дом БСЖ у Мінску, дзе прайшла сустрэча са старшынёй грамадскага аб'яднання Вольгай Шпілеўскай

04.12.2025

Актывісткі Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" сёння наведалі Дом БСЖ у Мінску, дзе прайшла сустрэча са старшынёй грамадскага аб'яднання Вольгай Шпілеўскай

У рабочай праграме не толькі абмеркаванне работы жаночага руху, але і культурная праграма:

Прэзентацыя выставы лялек "Жаночая сутнасць"

Майстар-клас "Навагодні дэкор" ад спецыялістаў Мінскага палаца дзяцей і моладзі

Экскурсіі на кандытарскія фабрыкі "Слодыч" і "Камунарка"

Нагадаем, новы офіс арганізацыі быў адкрыты гэтым летам. У новым доме стварылі ўсе ўмовы для работы, правядзення мерапрыемстваў і рэалізацыі сацыяльных ініцыятыў. І прадстаўніцы паўночнага рэгіёна першымі наведалі новы офіс.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел і лепельчанкі.

Вераніка Хомбак, лідар жаночага руху на Лепельшчыне, распавяла, як выбіралі ляльку-сімвал, прэзентавала выставу.

Асаблівае месца на выставе занялі шэдэўры нашых майстроў Саўчанкі Марыны, Размысловіч Таццяны і Петрышча Наталлі