Акцыя "Дай лесу новае жыццё!"

14.10.2024

Акцыя "Дай лесу новае жыццё!"

Суботні дзень для многіх жыхароў нашага раёна таксама выдаўся вельмі карысным і насычаным. Прадстаўнікі раённай улады на чале са старшынёй райвыканкама Міхаілам Кісялевічам, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак, кіраўнікі і работнікі прадпрыемстваў і арганізацый, актывісты грамадскіх арганізацый, ветэраны і моладзь далучыліся да рэспубліканскай акцыі "Дай лесу новае жыццё!" для аднаўлення ветравальна-бураломных участкаў.