Акцыя «У Новы год - з Белай Руссю»

23.12.2022

Акцыя «У Новы год - з Белай Руссю»

Перадсвяточная падзея адбылася ў дзяржаўнай установе адукацыі «Лепельская дзіцячая школа мастацтваў». Навучэнцам і настаўнікам установы ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі падарункі ад раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» у рамках акцыі «У Новы год - з Белай Руссю».

Салодкія падарункі і грашовыя ўзнагароды былі ўручаны навучэнцам філіяла «Стайская дзіцячая школа мастацтваў традыцыйнай культуры» Ксеніі Палеевай і Савелію Мошкіну, а таксама навучэнцам Лепельскай ДШМ Лізавеце Кавалёвай і Анастасіі Стэльмах.

Падарункі ў выглядзе грашовага ўзнагароджання атрымалі і іх настаўнікi - Алеся Кажэмская і Людміла Шыпуля.

Адзначым, менавіта гэтыя навучэнцы пад кіраўніцтвам названых педагогаў сталі ўладальнікамі дыпломаў Лаўрэатаў XΙV абласнога агляду-конкурсу фальклорнай творчасці дзяцей і моладзі «Ад прашчураў – да зор».