Анатоль Ліневіч правёў у Лепелі прыём грамадзян і «прамую лінію»

20.12.2022

Анатоль Ліневіч правёў у Лепелі прыём грамадзян і «прамую лінію»

Паступіла пяць зваротаў ад жыхароў рэгіёна. Тэматыка праблем, з якімі лепельчане звярнуліся да памочніка Прэзідэнта, самыя разнастайныя і датычацца паляпшэння медыцынскіх і сацыяльных паслуг, нявыплаты збанкруцiўшымся прадпрыемствам зарплаты былым работнікам, дрэнных умоў працы на жывёлагадоўчым комплексе аднаго з сельгаспрадпрыемстваў, расчысткі дарог і інш.

Не першы год жыхары вёскі Заслонава ўзнімаюць набалелае для іх пытанне наконт нязручнага размяшчэння абсталяванай амбулаторыі, якая знаходзіцца ў трох кіламетрах у бок ад населенага пункта. Да яе даводзіцца дабірацца па прасёлкавай дарозе, наракала мясцовы жыхар, інвалід II групы і слушна прапанавала: чаму б не перанесці амбулаторыю ў вёску? Але ў Заслонава няма падыходзячых памяшканняў для яе размяшчэння. Вось такая атрымліваецца дылема. Больш таго, як адзначала суразмоўніца, амбулаторыя не аказвае паслугі фізіятэрапеўта. Ад імя жыхароў яна прасіла дапамагчы Анатоля Канстанцінавіча ў рашэнні гэтых пытанняў.

Лепельчанка таксама прасіла Анатоля Ліневіча пасадзейнічаць у вырашэнні яе пытання, у прыватнасці, дапамагчы выйсці на спецыялістаў, якія маглі б ўсталяваць дакладны дыягназ яе сыну - інваліду з дзяцінства па слыху і дапамагчы з лячэннем.

Лепельчанін вось ужо тры гады дамагаецца ад збанкруцiўшагася прадпрыемства «Радзiал Трэйд» выплаты заробку ў памеры 2,3 тыс. руб. - столькі складае доўг прадпрыемства і прасіў дапамагчы разабрацца ў гэтай заблытанай справе.

Памочнік Прэзідэнта ўважліва выслухаў усіх, хто звярнуўся, абяцаў разабрацца па кожнаму пытанню, а дзе неабходна і прыняць меры.

Як адзначыў Анатоль Ліневіч, многія пытанні, з якімі звяртаюцца грамадзяне, маглі б вырашыцца на мясцовым узроўні. А некаторыя пытанні носяць сістэмны характар, да іх перыядычна звяртаюцца грамадзяне, і яны патрабуюць асаблівай увагі і дадатковых матэрыяльных затрат.

Пасля завяршэння прыёму грамадзян памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці сустрэўся з актывам раёна, наведаў некаторыя прадпрыемствы.

Фота аўтара.

Крыніца: Віцебскія весці