Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
25.05.2024
Апошні званок празвінеў для выпускнікоў Лепельшчыны
Сёння празвінеў апошні званок для выпускнікоў школ Беларусі, у тым ліку і Лепельшчыны.
У хуткім часам хлопцы пакінуць сцены сваіх школ і крочаць у новае жыццё. Наперадзе у іх сур'ёзная пара - здача экзаменаў і ЦТ, паступленне ў навучальныя ўстановы. З мноства дарог ім трэба будзе выбраць адну, каб затым працаваць і развівацца ў любiмай прафесіі.
Мы наведалі ўрачыстую лінейку ў сярэдняй школе №1 г. Лепеля.Надвор'е было добразычлівае і не сапсавала такі важны дзень для рабят, бацькоў і педагогаў. Па традыцыі добрыя словы на дарогу, а таксама душэўныя віншаванні сказала дырэктар школы Аксана Харлёнак.Выпускнікоў і першаклашак з заканчэннем навучальнага года павіншавалі і ганаровыя госці. Шчырыя словы віншаванняў сказала намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак:
— Ад усёй душы жадаю выпускнікам добра здаць іспыты і паказаць высокія вынікі. Усім удачы і поспехаў! У добры шлях!
Ад імя дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктара Азаронка словы віншаванняў сказала памочнік дэпутата Марына Бельчанка, а таксама тата выпускніка, благачынны Лепельскай акругі протаіерэй Сергій Ляшкевіч.
Не забыліся на гэтым свяце адзначыць, павіншаваць і падзякаваць дзецям, якія паказалі высокія вынікі ў вучобе і спартыўных спаборніцтвах. Яркім заканчэннем свята стаў апошні званок і музычныя нумары, падрыхтаваныя навучэнцамі.
Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"