Аварыя ў Лепельскім раёне: кіроўца шпіталізаваны

05.12.2024

Аварыя ў Лепельскім раёне: кіроўца шпіталізаваны

3 снежня каля 22:30 на 170 км аўтадарогі М-3 "Мінск-Віцебск", у раёне вёскі Бароўка, жыхар Лепельскага раёна 2001 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем Mitsubishi, рухаючыся з боку горада Лепеля ў напрамку горада Віцебска, учыніў сутыкненне з рухаўшымся наперадзе ў спадарожным кірунку аўтамабілем Mercedes Benz, пад кіраваннем жыхара горада Віцебска, 1976 года нараджэння. У выніку ДТЗ кіроўца аўтамабіля Mitsubishi брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі быў дастаўлены ва УАЗ "Лепельская ЦРБ", дзе пасля аказання медыцынскай дапамогі быў шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху быць разважлівымі і няўхільна выконваць ПДР.