Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
07.04.2024
Бачым, чуем, адчуваем! У Домжарыцкай бібліятэцы прайшоў пазнавальны ўрок
Наша жыццё не было б поўным, не май мы магчымасці атрымліваць асалоду ад спеваў птушак і выдатнай музыкi, удыхаць водары кветак, першай вясновай лістоты і хваёвага лесу. Без сузірання прыгажосцяў навакольнага свету, твораў мастацтва і атрымання задавальнення ад ужывання ў ежу любiмых страў. А колькі радасці і шчасця, адчування любовi і клопату, дастаўляюць дзецям і дарослым звычайныя абдымкі! Менавіта дзякуючы нашым органам пачуццяў наша жыццё яркае, разнастайнае і эмацыйнае.У рамках Сусветнага дня здароўя ў Домжарыцкай сельскай бібліятэцы прайшоў інфармацыйна-пазнавальны ўрок "Бачым, чуем, адчуваем: органы пачуццяў чалавека", на які былі запрошаны навучэнцы 1, 2 і 4 класаў Домжарыцкай школы з класнымі кіраўнікамі. Падчас мерапрыемства хлопцы даведаліся шмат новага пра арганізм чалавека. З дапамогай эксперыментаў (з завязанымі вачамі, навобмацак, па гуках і г.д.) праверылі, наколькі добра ў іх развіты пяць органаў пачуццяў: нюх, дотык, зрок, слых і смак. Праверылі працу кожнага органа па асобку, пасля чаго зрабілі выснову, што для атрымання найбольш поўнай і вычарпальнай інфармацыі аб навакольным свеце, неабходна іх праца ў сукупнасці, бо пры парушэнні функцыянавання якога-небудзь органа чалавек становіцца ўразлівым і часам падвяргаецца вялікай небяспецы. Таксама абмеркавалі правілы, якія трэба выконваць кожнаму, для таго, каб нашы органы пачуццяў былі здаровымі.З вялікім задавальненнем дзеці выканалі зарадку для вачэй, схему якой атрымалі ад бібліятэкара і размяліся падчас фізкультхвілінкі.У канцы мерапрыемства хлопцы даведаліся, як з дапамогай рэльефна-кропкавага тактыльнага шрыфта Брайля чытаюць людзі, пазбаўленыя зроку, і паспрабавалі самі прачытаць прыказкі, запісаныя дадзеным шрыфтам.
Таццяна Смаляная, бібліятэкар Домжарыцкай сельскай бібліятэкі.